Прэс-службы МУС і Следчага камітэта паведамілі пра раскрыццё жорсткага забойства 31-гадовага іншаземца. Злачынцы зрабілі ўсё, каб схаваць сляды злачынства.
Як паведамілі ў МУС, у міліцыю звярнуўся гамяльчанін. Ён заявіў пра знікненне свайго работніка. На працягу сутак былі ўсталяваныя датычныя да яго знікнення.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя 53-гадовая сужыцелька мужчыны і яе 18-гадовы сын.
«Папярэдне ўстаноўлена, што з 23 на 24 мая дома паміж сужыцелямі адбыўся канфлікт, падчас якога жанчына нанесла мужчыну смяротны ўдар нажом. Пасля фігурантка і яе сын распачалі шэраг дзеянняў для ўтойвання слядоў злачынства. Цела ахвяры вывезлі на тэрыторыю прыватнага дома, спалілі на прысядзібным участку, а касцяныя рэшткі закапалі», — гаворыцца ў паведамленні СК.
Прэс-служба МУС прыводзіць сваю версію з некаторымі дэталямі.
«Папярэдне ўстаноўлена: да гібелі 31-гадовага мужчыны прывёў канфлікт з 53-гадовай сужыцелькай. Затым яна разам са сваім 18-гадовым сынам перавезла труп у свой прыватны дом, закапаўшы на ўчастку. Мяркуючы, што цела могуць знайсці, яны адкапалі яго і спалілі, а прах рассыпалі па агародзе, пасля чаго перакапалі зямлю», — распавялі ў МУС.
Сілавікі правялі следчыя дзеянні, агляды, прызначаныя экспертызы.
Узбуджаная крымінальная справа паводле п. 15, ч. 2 арт. 139 (забойства групай асоб) Крымінальнага кодэкса.

