УСУ працягваюць зачыстку Купянска і ўзнялі над будынкам мэрыі ўкраінскі сцяг.
«„Хартыя“ ўстанавіла кантроль над будынкам гарадскога савета Купянска. Пошукава-ўдарная групоўка „Хартыя“ і тактычная групоўка „Купянск“ завяршаюць зачыстку горада, які ўдалося дэблакаваць падчас паспяховай аперацыі пад кіраўніцтвам камандавання 2-га корпуса НГУ. Байцы разведвальна-ўдарнай групы 4-га батальёна 13-й брыгады НГУ „Хартыя“ ўсталявалі дзяржаўны сцяг Украіны над будынкам мэрыі ў цэнтры Купянска», — паведамляе ў сацсетках корпус «Хартыя».
У лістападзе Мінабароны Расіі заяўляла аб поўным кантролі над Купянскам. У снежні УСУ здзейснілі паспяховую контратаку і акружылі расійскую групоўку ў горадзе.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
