Мінсельгасхарч устанавіў квоты на здабычу рыбы для рыбных гаспадарак на 2026 год.
Квоты прадастаўляюцца па кожным арандаваным і прадастаўленым у бязвыплатнае карыстанне рыбалоўным угоддзі. У спісе 58 арандатараў рыбалоўных угоддзяў.
Квота для арандатараў пры прамысловым рыбалоўстве ўстаноўлена ў памеры 7 185,3 цэнтнера, пры платным аматарскім рыбалоўстве — 6 255,2 цэнтнера.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
