У Расіі запэўніваюць, што праблемы з палівам не ўплываюць на пастаўкі тавараў

Праблемы з палівам у Расіі не адбіваюцца на пастаўках тавараў. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінпрамгандлю РФ Антон Аліханаў.

«Часовыя абмежаванні водпуску паліва ўносяць карэктывы ў звыклую мадэль запраўкі транспарту для дастаўкі тавараў, але не ўплываюць на наяўнасць і даступнасць тавараў у крамах і іншых каналах збыту», — сказаў ён, перадае ТАСС.

Паводле яго слоў, міністэрства маніторыць цэны на сацыяльна значныя тавары і ў выпадку іх змянення ў сувязі з сітуацыяй з палівам прыме неабходныя меры, але на дадзены момант такіх сігналаў не было.

Праблемы з палівам у РФ узніклі на фоне пачашчэння атак украінскіх беспілотнікаў па нафтаперапрацоўчых заводах.

Паліўная тэма сёння стане прадметам нарады ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

«Сёння ён правядзе, гэта будзе другая палова дня, нараду з членамі ўрада РФ. У якасці профільнай тэмы будзе разглядацца пытанне аб функцыянаванні транспартнага і паліўнага комплексу ў цяперашніх умовах», — сказаў сёння Дзмітрый Пяскоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.