Польская пракуратура накіравала ў суд чарговую справу аб шпіянажы. Абвінавачанне прад’яўлена грамадзяніну Польшчы Віктару Ж.
Паводле версіі абвінавачання, ён працаваў на расійскую разведку, перадаючы ёй інфармацыю аб працы шэрагу аб’ектаў у Быдгашчы: аэрапорта, ваеннага авіяцыйнага завода, хімзавода NITRO-CHEM, які выпускае выбуховыя рэчывы, а таксама навучальнага цэнтра сіл НАТА.
Мужчына працаваў на расійскую разведку з 28 лютага 2024 года па 30 мая 2025 года. Яго затрымалі 4 чэрвеня мінулага года. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
