Reform.news

У Магілёве трэніраваліся разганяць пратэсты з выкарыстаннем дронаў

Рэдакцыя Reform.news · 31 жніўня 2026, 16:36

https://reform.news/be/u-magiljove-trjeniravalisja-razganjac-pratjesty-z-vykarystannem-drona/

У вайсковай часці 6713 унутраных войскаў МУС у Магілёве праведзены вучэнні па спыненні «групавых парушэнняў грамадскага парадку і масавых беспарадкаў».

Вайскоўцы адпрацавалі блакаванне ачага напружання, рассейванне натоўпу і затрыманне парушальнікаў. Таксама адпрацоўваліся тактычныя дзеянні ў элементах баявога парадку і новыя формы прымянення беспілотнікаў, паведамляе тэлеграм-канал унутраных войскаў МУС.

Аналагічныя вучэнні прайшлі нядаўна ў Віцебскай і Мінскай абласцях.

Фота: t.me/vvmvdrb
Фота: t.me/vvmvdrb
Фота: t.me/vvmvdrb
Фота: t.me/vvmvdrb
Рэклама

Пакінуць адказ