Памёр забаронены ў Беларусі пісьменнік
Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 11:59
https://reform.news/be/pamjor-zabaroneny-belarusi-pismennik/Памёр японскі пісьменнік Ру Муракамі. Як паведаміла японскае выдавецтва Gentosha, ён памёр 17 кастрычніка ва ўзросце 74 гадоў. Цырымонія развітання прайшла ў вузкім сямейным коле.
Дэбютны раман Ру Муракамі «Амаль празрысты блакітны” выйшаў у 1976 годзе. Ён быў удастоены прэміі Акутагавы. Кніга стала бестселерам. Усяго Муракамі напісаў больш за 40 раманаў.
Летась раманы японскага пісьменніка былі ўнесеныя ў “спіс друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольнае нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Пад забарону трапілі “Тапаз”, “Экстаз”, “Усе адценні блакітнага”, “Караоке”.
