“Белавія” анансавала новыя рэйсы ў зімовым раскладзе
Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 12:07
https://reform.news/be/belavija-anansavala-novyja-rjejsy-zimovym-raskladze/“Белавія” з 25 кастрычніка пераходзіць на зімовы расклад. Кампанія адновіць палёты па шэрагу напрамкаў, а таксама адкрые новыя рэйсы.
З 25 кастрычніка “Белавія” будзе выконваць рэгулярны рэйс Мінск-Бангкок.
Таксама будуць адноўленыя палёты па наступных напрамках:
- Мінск-Матала — з 27 кастрычніка з частатой адзін раз на тыдзень.
- Мінск-Пхукет — з 29 кастрычніка рэгулярныя рэйсы двойчы на тыдзень.
- Мінск-Жукоўскі — з 30 кастрычніка.
З 17 лістапада рэйс Мінск-Батумі будзе выконвацца два разы на тыдзень.
