ABW паказала, як адбываўся абмен Анджэя Пачобута
Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 12:42
https://reform.news/be/abw-pakazala-jak-adbyva-sja-abmen-andzhjeja-pachobuta/Польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) паказала кадры абмену зняволенымі паміж Польшчай і Беларуссю, у выніку якога 28 красавіка быў вызвалены журналіст Анджэй Пачобут.
Ведамства апублікавала ў X фрагменты запісаў з месца правядзення аперацыі.
“ABW адыграла ключавую ролю ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтай аперацыі”, – гаворыцца ў каментары.
Абмену прысвечаны выпуск праграмы Raport Specjalny пад назвай «Новая халодная вайна» на тэлеканале TVP Info. Ён выйдзе ў эфір 25 кастрычніка ў 20:15. У ім супрацоўнік ABW падзеліцца падрабязнасцямі аперацыі і асаблівасцямі падобных мерапрыемстваў, паведамілі ў ведамстве.
Анджэй Пачобут — беларускі журналіст польскага паходжання. Ён быў вызвалены вясной гэтага года пасля абмену пяць на пяць, праведзенага Польшчай і Беларуссю. У яго арганізацыі таксама бралі ўдзел ЗША. Пры вызваленні Анджэй Пачобут атрымаў запэўніванні, што зможа вярнуцца ў Беларусь. У пачатку верасня ён здзейсніў тыднёвую паездку ў краіну, дзе сустрэўся з роднымі і актывістамі Саюза палякаў у Беларусі.
