У Беларусі распрацавалі рухавік для ўдарных беспілотнікаў

Армія
Фото: Госкомвоенпром

У Беларусі стварылі рухавік для беспілотнікаў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.

“Распрацаваны спецыялістамі ААТ «АЛЕЎКУРП» электрарухавік магутнасцю 4,44 кВт паспяхова прайшоў лётныя выпрабаванні ў складзе айчыннага ўдарнага беспілотнага авіяцыйнага комплексу «Чэкан В», — заявілі ў камітэце.

Падчас выпрабаванняў айчынны рухавік прадэманстраваў карэктную працу на працягу палёту і падчас атакі. Яго мяркуецца выкарыстоўваць замест імпартнага штатнага электрарухавіка.

“Стварэнне і ўкараненне ўласнага надзейнага электрарухавіка не толькі знізіць залежнасць ад замежных камплектуючых, але і адкрые новыя перспектывы для далейшай мадэрнізацыі беспілотных авіяцыйных комплексаў”, — дадалі ў камітэце.

У Беларусі распрацавалі рухавік для ўдарных беспілотнікаў
Фота: Дзяржкамваенпрам
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.