У Беларусі прапануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў

Галоўнае
Фото: pravo.by

У Беларусі прапануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. У базе законапраектаў Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала з’явіўся праект закона “Аб змяненні законаў па пытаннях прапаганды наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў”.

Прапануецца дапоўніць Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях арт. 17.7 “Прапаганда наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў”.

“Прапаганда наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў – цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, або грамадскія работы з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі”, – гаворыцца ў тэксце прапанаванага артыкула.

Адначасова прапануецца ўнесці змяненні ў закон «Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах». У прыватнасці, у новай рэдакцыі выкладаецца арт. 24 “Абмежаванні ў мэтах супрацьдзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прэкурсораў, аналагаў”.

У прапанаваным тэксце артыкула гаворыцца, што ў Беларусі пад прапагандай наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, аналагаў разумеецца распаўсюджванне ў любой форме, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, уключаючы глабальную камп’ютарную сетку інтэрнэт, інфармацыі і (або) матэрыялаў:

  • аб спосабах і (або) тэхналогіях вырабу, вытворчасці, перапрацоўкі, набыцця, захоўвання, перавозкі, перасылкі, рэалізацыі, выкарыстання, увозу, вывазу, транзіту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, аналагаў;
  • аб спосабах і (або) тэхналогіях культывавання раслін і (або) грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, месцах іх вырастання;
  • аб дапушчальнасці, прывабнасці, неабходнасці спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, аналагаў;
  • аб назве наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, аналагаў, у тым ліку з выкарыстаннем лексікі абмежаванага ўжывання, іх хімічнай структуры;
  • аб якіх-небудзь перавагах незаконнага выкарыстання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прэкурсораў, аналагаў;
  • аб магчымасці атрымання даходаў праз выкананне любых дзеянняў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, аналагаў;
  • аб спосабах паводзін з мэтай пазбягання прыцягнення да адказнасці за злачынства, звязанае з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, аналагаў;
  • з апісаннем і (або) выявай наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, аналагаў, а таксама раслін і (або) грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх асобных частак.

Не будзе з’яўляцца прапагандай распаўсюджванне інфармацыі:

  • у творах навукі, літаратуры і мастацтва, за выключэннем інфармацыі аб дапушчальнасці, прывабнасці, неабходнасці спажывання і якіх-небудзь перавагах незаконнага выкарыстання;
  • у сродках масавай інфармацыі і друкаваных выданнях у галіне аховы здароўя, месцах правядзення медыцынскіх і фармацэўтычных выстаў, семінараў, канферэнцый і іншых аналагічных мерапрыемстваў, інтэрнэт-рэсурсах і анлайн-мерапрыемствах, прызначаных для медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, інструкцыях па медыцынскім ужыванні (лістоўках-укладках), агульных характарыстыках лекавых прэпаратаў;
  • у вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, інфармацыйна-аналітычных матэрыялах, вучэбных, навуковых і іншых выданнях, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адукацыі да навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
  • пры правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, аналагаў, а таксама іх незаконнага абароту;
  • дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі.

Праект павінен быць прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі. Мяркуецца, што ён уступіць у сілу пасля апублікавання.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны