Скриншот видео autogrodno
Сёння ўвечары жыхары Беларусі змаглі назіраць частковае сонечнае зацьменне. Месяц прайшоў перад Сонцам і закрыў частку яго дыска.
Поўная фаза зацьмення ў Беларусі не назіралася — краіна знаходзілася за межамі паласы поўнага ценю Месяца. Зацьменне пачалося ўвечары і працягвалася каля гадзіны, аднак працягласць назіраемай фазы залежала ад канкрэтнага горада.
Поўную фазу зацьмення маглі ўбачыць жыхары вузкай паласы, якая праходзіла праз Грэнландыю, Ісландыю, Іспанію, часткова Партугалію і расійскі паўвостраў Таймыр.
Відэа: @autogrodno
Відэа: @mihailovskaya82
Відэа: @onlinebrest