«Белавія» прызначыла 4 дадатковыя рэйсы ў Тэль-Авіў у верасні

«Белавія» будзе часцей лётаць у Тэль-Авіў у верасні. Прызначаны 4 дадатковыя рэйсы з Мінска: 1, 15, 22 і 29 верасня, паведамляе авіякампанія.

Вылет з Мінска запланаваны на 3:50, прылёт у Тэль-Авіў — у 10:20. Назад самалёт будзе вылятаць у 11:20 і прызямляцца ў Мінску ў 18:10.

«Белавія» адзначае высокую цікавасць пасажыраў да гэтага напрамку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!