Міністэрства культуры зацвердзіла інструкцыю аб эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей

Міністэрства культуры пастановай №83 ад 2 ліпеня зацвердзіла Інструкцыю аб методыцы падрыхтоўкі і правядзення эвакуацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Інструкцыя датычыцца эвакуацыі каштоўнасцей, якім пагражае знішчэнне ў выпадку надзвычайных сітуацый або ўзброенага канфлікту, у тым ліку за межамі Беларусі.

Эвакуацыйныя мерапрыемствы ажыццяўляюцца на падставе планаў грамадзянскай абароны і планаў абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Уласнікі каштоўнасцей павінны распрацаваць планы эвакуацыі, падрыхтаваць месцы размяшчэння каштоўнасцей. Такія планы накіроўваюцца мясцовым уладам. Яны павінны ўключыць у свае эвакуацыйныя планы звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама аб транспартных сродках, маршрутах і месцах размяшчэння гісторыка-культурных каштоўнасцей, вызначаных іх уласнікамі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!