Фото: raquel raclette / Unsplash.com
Адразу чатыры здарэнні ў аграрнай галіне трапілі ў сутачную зводку МНС.
Як вынікае з яе, у “бітве за ўраджай” беларускія аграрыі за дзень страцілі два прэс-падборшчыкі. Адзін згарэў каля вёскі Цыдзікі Бераставіцкага раёна, а другі – каля вёскі Кабанаўка Жлобінскага раёна.
У Іўеўскім раёне каля вёскі Едэнцы загарэлася поле пшаніцы. Згарэлі пасевы на плошчы ў 1 га, 30 га пшаніцы ўдалося выратаваць.
Каля вёскі Сітэнец Салігорскага раёна згарэла 51 тона саломы. З палаючай сцірты паспелі выцягнуць 34 тоны.