Фото: МАРТ
Маркетплэйсы прызначаць асобных прадстаўнікоў, якія будуць адказваць за ўзаемадзеянне з беларускімі вытворцамі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МАРГ па выніках сустрэчы, прысвечанай “пытанням працы інтэрнэт-пляцовак і прасоўвання айчыннай прадукцыі ў анлайн-асяроддзі”.
“У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінпрама, канцэрнаў «Беллегпрам», «Белдзяржхарчпрам», «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім», а таксама ўпраўленняў гандлю і паслуг, кіраўнікі і прадстаўнікі найбуйнейшых інтэрнэт-пляцовак краіны і інш. Да Пагаднення аб супрацоўніцтве далучыліся «Інтэрнэт-магазін «Еўраопт», «Яндекс Еда», «Белпошта», «ОЗОН», «ФЛАУВАУ», «Онлайнер», «Delivio», – расказалі ў прэс-службе.
Асобна ў ёй падкрэслілі, што маркетплэйс Wildberries пакуль не далучыўся да пагаднення.
На сустрэчы абмяркоўваліся “ключавыя паказчыкі эфектыўнасці працы беларускіх вытворцаў па прасоўванні беларускіх тавараў” праз інтэрнэт-пляцоўкі.
“Асноўная мэта ўкаранення паказчыкаў – актывізацыя і нарошчванне аб’ёмаў продажаў беларускіх тавараў праз анлайн-каналы. Дэталёва разгледжаны асобныя паказчыкі і методыка іх разліку.
Уладальнікі інтэрнэт-пляцовак пацвердзілі гатоўнасць прадастаўляць айчынным вытворцам усю неабходную інфармацыю для разліку гэтых паказчыкаў”, – дадалі ў МАРГ.