НПЗ у Башкартастане атакавалі 16 беспілотнікаў, а аб’ект Wildberries – 5

НПЗ у башкірскім Салавате атакавалі 16 БПЛА, а лагістычны комплекс Wildberries – 5. Такія даныя прывёў кіраўнік Башкартастана Радзій Хабіраў.

“Усяго быў 21 беспілотнік, 16 з іх збілі ў Салавате. Мэтай астатніх стаў лагістычны цэнтр у Чышмінскім раёне”, – паведаміў ён.

Пацярпелі два чалавекі, яны шпіталізаваныя.

На НПЗ і лагістычным аб’екце ўзніклі пажары. Для тушэння прыцягнуты верталёт.

У Wildberries пацвердзілі пажар на лагістычным аб’екце. Кампанія адзначыла, што на пацярпелым аб’екце тавары не захоўваліся.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!