У Чэрыкаўскім раёне 13-гадовая дзяўчынка атрымала цяжкую траўму рукі падчас дапамогі бацьку ў колцы дроў. Інцыдэнт адбыўся ўдзень 15 ліпеня ў вёсцы Сакалоўка.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, школьніца ўсталёўвала палена на калоду, калі яно пахіснулася. Дзяўчынка паспрабавала прытрымаць яго рукой, і ў гэты момант бацька апусціў сякеру. Удар прыйшоўся па кісці дачкі.
Пацярпелую даставілі ў бальніцу з траўматычнай ампутацыяй двух пальцаў правай рукі і сяканай ранай яшчэ аднаго пальца.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчыя апытваюць відавочцаў і сваякоў, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Чэрыкаўскі раённы аддзел СК праводзіць праверку па факце здарэння.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!