Сыны бізнесмена Чыжа мелі літоўскае грамадзянства — “Бюро”

Сыны вядомага беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа мелі літоўскае грамадзянства. Сяргей і Уладзімір Чыжы атрымалі грамадзянства Літвы вясной 2013 года, калі іх бацька знаходзіўся пад санкцыямі ЕС. Пра гэта пішуць расследавальніцкія выданні “Бюро” і Siena.

Падставай для атрымання грамадзянства былі роднасныя сувязі з Літвой. Бабуля Чыжоў была грамадзянкай Літвы да савецкай акупацыі. Маці Святлана Чыж нарадзілася ў Літве ўжо падчас акупацыі.

На дадзены момант Сяргей і Уладзімір Чыжы не маюць літоўскіх пашпартоў. Яны адмовіліся ад літоўскага грамадзянства, як вынікае з рашэння в. а. міністра ўнутраных спраў Літвы, апублікаванага ў верасні мінулага года.

Цалкам матэрыял можна прачытаць тут.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны