Швейцарыя замарозіла актывы Мадуры

Навіны
Фото: pixabay.com

Федэральная рада Швейцарыі прыняла рашэнне аб замарозцы швейцарскіх актываў Нікаласа Мадуры і звязаных з ім асоб. Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна і будзе дзейнічаць на працягу чатырох гадоў да далейшага паведамлення.

Такім чынам Швейцарыя хоча прадухіліць вывад актываў.

«Замарожванне актываў не закранае членаў цяперашняга ўрада Венесуэлы. У выпадку, калі будучыя судовыя разбіральніцтвы ўстановяць, што сродкі былі атрыманыя незаконным шляхам, Швейцарыя будзе імкнуцца да таго, каб яны былі выкарыстаныя на карысць венесуэльскага народа. Замарожванне актываў з’яўляецца дадатковай мерай да санкцый супраць Венесуэлы, якія дзейнічаюць з 2018 года на падставе Закона аб эмбарга», — заяўляе Федэральная рада.

Нагадаем, Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі затрыманыя і вывезеныя ў ЗША 3 студзеня. Сёння іх даставілі ў федэральны суд Нью-Ёрка для прад’яўлення абвінавачанняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны