Рыжанкоў прыняў даверчыя граматы пасла Ганы і абмеркаваў візіт прэзідэнта краіны ў Беларусь

Навіны
Фото: t.me/BelarusMFA

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых грамат надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Ганы ў Расіі і Беларусі Кома Стыма Джэху-Апп’яха.

Бакі абмеркавалі падрыхтоўку і парадак дня запланаванага ў бягучым годзе візіту прэзідэнта Ганы Джона Драмані Махамы ў Беларусь, а таксама правядзенне сумесных палітычных і эканамічных мерапрыемстваў. Разгледжаны стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадарцы і адукацыі.

Суразмоўцы пацвердзілі ўзаемную падтрымку ў міжнародных арганізацыях. Рыжанкоў вітаў працу ганскага боку “на шматбаковых пляцоўках па барацьбе з неакаланіялізмам і рабагандлем”, гаворыцца ў прэс-рэлізе беларускага МЗС.

Па выніках перамоваў намечаны “канкрэтныя крокі” для далейшага развіцця ўзаемадзеяння.

Нагадаем, раней паведамлялася, што прэзідэнт Ганы Джон Драмані Махама гатовы прыехаць у Мінск у чэрвені.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.