Расія збіраецца паскардзіцца ў суд ААН на краіны Балтыі

Навіны
Фото: МИД России

Расія збіраецца накіраваць зварот у Міжнародны суд ААН у дачыненні да Літвы, Латвіі і Эстоніі. Падставай называецца парушэнне правоў рускамоўнага насельніцтва.

“Неаднаразова заклікалі Латвію, Літву і Эстонію да міжнароднай адказнасці ў сувязі з гэтымі працяглымі парушэннямі. Аднак улады гэтых краін адмаўляюцца спыніць сваю супрацьпраўную палітыку, усе спробы ўрэгуляваць рознагалоссі шляхам перамоваў аказваюцца безвыніковымі. У гэтай сувязі нам, відавочна, давядзецца перавесці нашы прэтэнзіі ў судовае рэчышча шляхам звароту ў галоўны судовы орган ААН — Міжнародны суд”, – цытуюць “Известия” заяву расійскага МЗС.

Раней РФ ужо накіроўвала падобныя звароты ва ўпраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, а таксама на адрас Вярхоўнага камісара АБСЕ па справах нацыянальных меншасцяў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.