Скриншот видео
Удзень 8 чэрвеня двое рабочых затрымаліся ў будаўнічай люльцы на вышыні каля 19 метраў. Яны працавалі на будаўніцтве дома па вуліцы Сацыялістычнай у Бабруйску.
На месца здарэння выклікалі МНС. Ратавальнікі спусцілі будаўнікоў на зямлю пры дапамозе аўтакаленчатага пад’ёмніка. Медыцынская дапамога не спатрэбілася, паведамляе МНС.