Фото: lubelskie.kas.gov.pl
Польскія мытнікі перахапілі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт на беларускай мяжы.
Кантрабанду выявілі на чыгуначным тэрмінале ў Малашэвічах. Падчас праверкі саставу з дапамогай рэнтгенаўскага сканера падазрэнне выклікаў адзін з вагонаў з галькай. Пры яго аглядзе мытнікі знайшлі 4 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт.
Узбуджаная крымінальная справа, паведамляе польская мытня.