У Кітай адправіўся шосты зборны кантэйнерны цягнік «Каласок»

ДУ «Белінтэртранс» сумесна з Беларускай чыгункай адправіла ў Кітай шосты зборны кантэйнерны цягнік «Каласок». Пра гэта паведаміла намесніца генеральнага дырэктара — начальніца цэнтра кантэйнерных перавозак «Белінтэртранс» Наталля Літвінка, піша БелТА.

Састаў уключае 62 кантэйнеры з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў. Цягнік ідзе праз тэрыторыю Расіі з выхадам у Кітай праз памежны пераход «Забайкальск». Прыём і далейшае размеркаванне грузаў на тэрыторыі КНР забяспечваюць кітайскія партнёры.

Фарміраванне саставу праводзіцца на тэрмінале «Калядзічы», дзе таксама даступныя паслугі мытнага дэкларавання, афармлення дакументаў, тэрмінальнай апрацоўкі і арганізацыі «першай мілі».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!