Пуцін абвясціў велікоднае перамір’е

Уладзімір Пуцін абвясціў перамір’е ў сувязі са святам Вялікадня. Яно ўступіць у сілу 11 красавіка ў 16:00 і працягнецца да канца дня 12 красавіка 2026 года.

Згодна з рашэннем, міністру абароны Андрэю Белавусаву і начальніку Генеральнага штаба генералу арміі Валерыю Герасімаву аддадзены ўказанні спыніць баявыя дзеянні на ўсіх напрамках.

“Войскам быць гатовымі спыніць магчымыя правакацыі з боку праціўніка, а таксама любыя яго агрэсіўныя дзеянні. Зыходзім з таго, што ўкраінскі бок рушыць прыкладу Расійскай Федэрацыі”, – гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што ўкраінскі бок гатовы да перамір’я на час Вялікадня, а таксама так званага энергетычнага перамір’я.

«Мы гатовы да спынення агню на велікодныя святы. На мой погляд, калі шчыра, нармальныя людзі, якія паважаюць жыццё, кажуць пра спыненне агню і заканчэнне вайны на ўсё жыццё, а не на некалькі дзён. Але, безумоўна, мы гатовы да любых кампрамісаў, акрамя кампрамісаў з нашай годнасцю і суверэнітэтам», — падкрэсліў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!