Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскі бок гатовы да перамір’я на час Вялікадня, а таксама так званага энергетычнага перамір’я.
“Мы гатовы да спынення агню на велікодныя святы. На мой погляд, калі шчыра, нармальныя людзі, якія паважаюць жыццё, кажуць пра спыненне агню і заканчэнне вайны на ўсё жыццё, а не на некалькі дзён. Але, безумоўна, мы гатовы да любых кампрамісаў, акрамя кампрамісаў з нашай годнасцю і суверэнітэтам”, – цытуе яго “Украінская праўда”.
Паводле яго слоў, ён гатовы абмяркоўваць любое спыненне агню.
“Мы гатовы абмяркоўваць любое спыненне агню. Поўнае спыненне агню… Спыненне агню ў сферы энергетыкі. Спыненне агню ў сферы харчовай бяспекі і энергетыкі, гэта значыць і на моры, і ў паветры. Поўнае — каб не ляталі ні ракеты, ні дроны. Не наносіць удары па інфраструктуры. Мы ўсё гэта прапаноўвалі. І мы адкрыты. Калі расіяне будуць гатовы — калі ласка, мы гатовы. Няхай прапануюць на любы тэрмін — мы гатовы вырашыць гэтае пытанне”, – дадаў ён.