Шасцігадовы хлопчык патануў у Іўеўскім раёне

Шасцігадовае дзіця патанула ў Нёмане ў Іўеўскім раёне.

Маці з сынам знаходзілася ў сядзібе ў вёсцы Мікалаева. Каля гадзіны дня жанчына адцягнулася на некалькі хвілін для прыгатавання ежы на вогнішчы. За гэты час дзіця знікла.

Каля 17:00 мясцовы жыхар выявіў цела дзіцяці ў вадзе за два кіламетры ніжэй па цячэнні, за чатыры метры ад берага. Глыбіня ў тым месцы складала 2 метры, паведамляе АСВОД.

Абставіны здарэння высвятляюцца. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Фота: АСВОД
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!