Палітзняволены Максім Урбановіч выйшаў на свабоду

Палітзняволены Максім Урбановіч выйшаў на свабоду, паведамляе «Белсат» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Урбановіча затрымалі ў красавіку 2025 года. У чэрвені 2025 года яго прысудзілі да 1,5 года калоніі паводле артыкула аб удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Максім Урбановіч – брат Дзяніса Урбановіча, байца батальёна «Волат», які ваюе ва Украіне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!