Пастанова аб інфармацыйных сістэмах у адукацыі змяшчае пункт “для службовага карыстання”

Галоўнае
Фото: пресс-служба правительства Беларуси.

Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Савета міністраў №77 ад 13 лютага “Аб дзяржаўных аўтаматызаваных інфармацыйных сістэмах у сферы адукацыі”.

Дакументам зацверджаны:

  • Палажэнне аб дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме «Інфармацыйнае ядро Рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя»,
  • Палажэнне аб дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме «Рэестр тых, хто мае патрэбу ў дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі».

Яшчэ адзін абзац у гэтым пункце схаваны пад грыфам “для службовага карыстання”, ён уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання, у той час як пастанова ў цэлым — пасля апублікавання.

Згодна з тэкстам пастановы, аўтаматызаваная сістэма «Інфармацыйнае ядро Рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя» ўключае дзесяць банкаў даных, адзін з якіх схаваны пад грыфам “для службовага карыстання”:

  • «Рэгістр навучэнцаў устаноў адукацыі, іншых арганізацый»;
  • «Рэгістр устаноў адукацыі, іншых арганізацый»;
  • «Рэгістр педагагічных і іншых работнікаў сістэмы адукацыі»;
  • «Банк даных адоранай моладзі»;
  • «Рэспубліканскі банк даных дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»;
  • «Банк даных аб дзецях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця»;
  • «Банк даных аб аздараўленні за мяжой дзяцей, спісы якіх узгоднены з Міністэрствам адукацыі»;
  • «Банк даных аб дакументах аб адукацыі».

Уладальнікам дадзенай сістэмы будзе Міністэрства адукацыі, а яе аператарам — галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр дадзенага міністэрства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны