Памежнікі ў аэрапорце Мінска за тыдзень выявілі два выпадкі прад’яўлення фальшывых дакументаў.
Як паведамілі ў ДПК, пры афармленні рэйса Дубай–Ташкент–Мінск падазрэнні выклікала беларуская віза ў пашпарце грамадзяніна Бангладэш. Было ўстаноўлена, што ўсе ахоўныя элементы візы імітаваныя пад сапраўдны ўзор пры дапамозе звычайнага прынтара.
Другі парушальнік быў затрыманы пры афармленні рэйса Стамбул–Мінск. Ён прад’явіў пашпарт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з замененымі ўстаноўчымі данымі.
Затрыманыя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. Пачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Яны таксама могуць сутыкнуцца з крымінальнай адказнасцю.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!