Пачаўся прыём заявак на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця

Культура

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць да ўдзелу ў пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця – узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

На прэмію прымаюцца кнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года ў адным з дапушчальных фарматаў: папяровым, электронным, аўдыя.

Намінаваць на прэмію могуць аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

Каб намінаваць кнігу, трэба запоўніць спецыяльную форму.

Дэдлайн: 3 сакавіка 2026 года (да 23:59 па беларускім часе).

Усе падрабязнасці тут.

Прэмія імя Ежы Гедройця існуе з 2012 года і сёння з’яўляецца галоўнай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі.

У мінулым сезоне на ўрачыстай цырымоніі ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі ўганараваны: Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталеньне маладой душы» (I месца), Югася Каляда з кнігай «Перамена месцаў» (II месца) і Зміцер Дзядзенка з кнігай «Гульні Цырцэі» (III месца).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны