Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць да ўдзелу ў пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця – узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.
На прэмію прымаюцца кнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года ў адным з дапушчальных фарматаў: папяровым, электронным, аўдыя.
Намінаваць на прэмію могуць аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы і аргкамітэт.
Каб намінаваць кнігу, трэба запоўніць спецыяльную форму.
Дэдлайн: 3 сакавіка 2026 года (да 23:59 беларускага часу).
Усе падрабязнасці тут.
Прэмія імя Ежы Гедройця існуе з 2012 года і сёння з’яўляецца галоўнай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі.
У мінулым сезоне на ўрачыстай цырымоніі ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі ўганараваны: Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталеньне маладой душы» (I месца), Югася Каляда з кнігай «Перамена месцаў» (II месца) і Зміцер Дзядзенка з кнігай «Гульні Цырцэі» (III месца).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

