Нафтавыя каціроўкі апусціліся ніжэй за 100 долараў за барэль пасля абвяшчэння перамір’я ЗША і Ірана.
Бліжэйшы, чэрвеньскі ф’ючэрс на нафту маркі Brent таннеў да 92,61 долара за барэль, аднак пасля карэкцыі раніцай гандлюецца на ўзроўні каля 95 долараў за барэль.
Амерыканская нафта WTI патаннела да 96 долараў за барэль.
Азіяцкія фондавыя біржы сёння адкрыліся ростам індэксаў. Яны выраслі на 2,5-5%. Найбольшы рост паказвае японскі індэкс Nikkei. Ён вырас на 5,03%.
Сёння ноччу ЗША і Іран абвясцілі пра спыненне агню на два тыдні.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
