На беларуса напалі з нажом у Варшаве пасля просьбы не паліць

Навіны
Фото: facebook.com/PolicjaPL

У тэлеграм-чаце «Беларусы Варшавы» 8 ліпеня з’явіліся паведамленні пра напад з нажом на беларуса на Алеі Салідарнасці, 83/84 у Варшаве. Паводле інфармацыі ўдзельнікаў, мужчына папрасіў дзяўчыну не паліць побач з ім.

«Сітуацыя такая: хлопец папрасіў дзяўчыну не паліць, тая закрычала, пачала крычаць, што ён такі-сякі ўкраінец. Падышоў яе знаёмы, ударыў яго ў твар і кідаўся з нажом. Пакуль усё, што ведаю», — напісала адна з карыстальніц чата.

На месца прыехала паліцыя. Нападнік, мяркуючы па паведамленнях, з месца здарэння ўцёк.

«Яна яму крычала, каб ён уцякаў. Таму чалавеку, які напаў», — расказала відавочца здарэння.

Афіцыйнага пацвярджэння інцыдэнту ад польскай паліцыі на момант публікацыі няма.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.