Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з інфармацыяй пра гібель мірных грамадзян у горадзе Мінаб на поўдні Ірана. МЗС асудзіла прымяненне сілы, якое вядзе да ахвяр сярод мірнага насельніцтва, і заклікала ўсе бакі канфлікту вярнуцца да палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання.
“У сувязі з пачаткам сумесных ваенных дзеянняў ЗША і Ізраіля супраць Ірана рашуча асуджаем любыя ўзброеныя дзеянні, якія вядуць да гібелі грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку ў выніку невыбарчага прымянення сілы. Асабліва ўзрушаныя весткамі з іранскага горада Мінаб, дзе ў выніку ўдару па школе для дзяўчынак загінулі дзясяткі дзяцей. У гэтыя хвіліны нашы думкі — з сем’ямі загінулых, мы шчыра смуткуем разам з імі”, — заявілі ў ведамстве.
“У чарговы раз заклікаем усе бакі вярнуцца да вырашэння рознагалоссяў выключна палітыка-дыпламатычным шляхам. Лічым, што міжнародная супольнасць павінна прыкласці ўсе намаганні для недапушчэння гібелі мірных грамадзян і эскалацыі гвалту”, — дадалі ў МЗС.
Як сцвярджаюць іранскія СМІ са спасылкай на мясцовыя ўлады, колькасць загінулых у выніку ўдару па пачатковай школе для дзяўчынак у Іране ў Мінабе дасягнула 63.
