Мінсувязі падлічыла колькасць абанентаў інтэрнэту і сотавай сувязі за 2025 год

Навіны
Иллюстративное фото

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі падвяло вынікі развіцця тэлекамунікацыйнай інфраструктуры за 2025 год.

У мінулым годзе да IMS-платформы “Белтэлекама” былі падключаны 3,81 млн абанентаў.

Знешні канал для доступу ў інтэрнэт за 2025 год быў павялічаны на 980 Гбіт/с і цяпер складае 5200 Гбіт/с.

На 1 студзеня па тэхналогіі пасіўных аптычных сетак (GPON) са скорасцю перадачы даных да 100 Мбіт/с былі падключаны амаль 3,16 млн абанентаў. Іх колькасць за год вырасла на 105,8 тыс.

Стацыянарным шырокапалосным доступам у інтэрнэт карысталіся 3,4 млн абанентаў, за год іх стала больш на 118,6 тыс. Узровень пранікнення стацыянарнага шырокапалоснага доступу да інтэрнэту на 100 жыхароў склаў 37,36 адз.

“Па стане на 1 студзеня агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы склала 11 923 тыс. Узровень пранікнення сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы склаў 130,89 абанента на 100 жыхароў. Сотавай рухомай электрасувяззю другога і трэцяга пакалення ахоплена 99,3% і 98,6% тэрыторыі рэспублікі адпаведна, на якой пражывае 99,9% насельніцтва.

Актыўна развівалася сетка сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE і паслугі на яе аснове.

За студзень–снежань 2025 года ахоп тэрыторыі і насельніцтва паслугамі сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE склаў 94,5% і 99,6% адпаведна”, — расказалі ў Мінсувязі.

Бесправадным шырокапалосным доступам у інтэрнэт карысталіся 10,01 млн абанентаў, або 109,91 абанента на 100 жыхароў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны