Міліцыя ў Беларусі ліквідавала фішынгавую сетку

Навіны
Фото: МВД

МУС Беларусі паведаміла пра ліквідацыю фішынгавай сеткі. Паводле версіі міліцыі, яе стварыў 21-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці. У групу ўваходзілі яшчэ 24 чалавекі.

«Яе ўдзельнікі шукалі на інтэрнэт-пляцоўках аб’явы аб продажы тавараў і звязваліся з прадаўцамі. Сцвярджаючы, што прыехаць па пакупку самі не могуць, прасілі аформіць дастаўку і адпраўлялі ахвярам фішынгавыя спасылкі. Як толькі даверлівыя грамадзяне пераходзілі па іх і ўводзілі рэквізіты, хакеры атрымлівалі поўны доступ да банкаўскіх рахункаў і імгненна спісвалі зберажэнні», — апісалі спосаб дзеяння сеткі ў МУС.

На гэты момант вядома пра сем пацярпелых, аператыўныя мерапрыемствы працягваюцца. Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкула аб махлярстве, учыненым арганізаванай групай.

У роліку МУС таксама прадэманстраваны фрагмент паказанняў аднаго з затрыманых.

«У 2026 годзе не было грошай. Стварыў сваю каманду па Беларусі па кірунку фішынгу. У чаце было 24 чалавекі. Быў я, Одэр. Одэра я знайшоў у чатах паслуг, быў канал выплат. Па выплатах прыкладна недзе 22–23 профіты, з якіх 10–15 будуць пацярпелыя. Сваю віну прызнаю, моцна раскайваюся. Гатовы пакрыць шкоду», — кажа ён на камеру.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.