Маці і дачка Міронцавы атрымалі «хатнюю хімію» і выйшлі на свабоду — «Наша Ніва»

Галоўнае
Вероника Миронцева. Фото: Белсат.

Лукер’я і Вераніка Міронцавы, якіх абвінавачвалі ў замаху на садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, вызваленыя з-пад варты, піша «Наша Ніва». Паводле інфармацыі выдання, суд прызначыў абедзвюм жанчынам «хатнюю хімію».

Жанчыны выйшлі на свабоду адразу пасля абвяшчэння прысуду. Пра іх затрыманне стала вядома ў снежні 2025 года. Яны знаходзіліся ў СІЗА №1 па абвінавачанні ў замаху на садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

У жніўні 2020 года сёстры Вікторыя, Анастасія і Аляксандра Міронцавы заступіліся за грамадзян, якіх збівалі супрацоўнікі АМАПа. Аляксандры ўдалося пакінуць краіну, а Вікторыя і Анастасія былі затрыманыя ў кастрычніку 2020 года.

Анастасія атрымала два гады калоніі агульнага рэжыму, а Вікторыя — 2,5 года пазбаўлення волі. Сясцёр абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Вікторыю таксама абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 363 КК (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў). У 2022 годзе абедзве сястры выйшлі на свабоду, цалкам адбыўшы тэрміны.

Вераніка — сястра-блізнятка раней асуджанай Вікторыі. Яна і яе маці-пенсіянерка заставаліся ў Мінску да самага затрымання ў канцы 2025 года.

Маці і дачка Міронцавы атрымалі «хатнюю хімію» і выйшлі на свабоду — «Наша Ніва»
Калаж: t.me/dissidentBY
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.