Источник: t.me/gronkapeople
Краўдфандынгавая платформа Gronka аднаўляе працу пасля перапынку ў паўгода, паведаміў у Facebook Павел Лібер.
«За год існавання платформы беларусы і беларуски сабралі на Гронцы каля 70 тыс. еўра і падтрымалі больш за 20 розных праектаў. Потым у нас пачаўся фінансавы крызіс, і я ўдзячны ўсім людзям і арганізацыям, якія падтрымалі каманду данатамі і дапамаглі прайсці гэты цяжкі этап.
У бліжэйшы час на платформе з’явіцца яшчэ больш праектаў, таму прыходзьце са сваімі праектамі або прыходзьце падтрымліваць розныя ініцыятывы!» — напісаў Лібер.
Gronka была запушчана ў ліпені 2024 года для падтрымкі беларускіх праектаў і ініцыятыў. Платформа прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі.