Скриншот видео t.me/police_minsk
У Мінску таксіст распыліў перцавы газ у твар удзельніку ДТЗ, які не мог прыбраць аўтамабіль з праезнай часткі.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на лінію 102 звярнуўся 26-гадовы мінчанін. Ён расказаў, што трапіў у аварыю і афармляў еўрапратакол, таму не меў магчымасці адганяць з дарогі свой грузавы МАЗ.
У гэты час міма праязджала машына таксі. Кіроўца запатрабаваў вызваліць праезд, аднак, атрымаўшы адмову, спачатку давёз пасажыра да месца прызначэння, а затым вярнуўся. Падышоўшы да вадзіцеля МАЗа, ён распыліў яму ў твар газавы балончык і з’ехаў.
Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі і затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 46-гадовы жыхар Мінскага раёна. У дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле аб хуліганстве. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.