Краўдфандынгавая платформа Gronka аднаўляе працу

Навіны
Источник: t.me/gronkapeople

Краўдфандынгавая платформа Gronka аднаўляе працу пасля перапынку ў паўгода, паведаміў у Facebook Павел Лібер.

«За год існавання платформы беларусы і беларуски сабралі на Гронцы каля 70 тыс. еўра і падтрымалі больш за 20 розных праектаў. Потым у нас пачаўся фінансавы крызіс, і я ўдзячны ўсім людзям і арганізацыям, якія падтрымалі каманду данатамі і дапамаглі прайсці гэты цяжкі этап.

У бліжэйшы час на платформе з’явіцца яшчэ больш праектаў, таму прыходзьце са сваімі праектамі або прыходзьце падтрымліваць розныя ініцыятывы!»напісаў Лібер.

Gronka была запушчана ў ліпені 2024 года для падтрымкі беларускіх праектаў і ініцыятыў. Платформа прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны