Кіраўнік партугальскага МЗС прыехаў на літоўска-беларускую мяжу

Навіны
Фото: VSAT

Міністр замежных спраў Партугаліі Паулу Ранжэл у межах свайго візіту ў Літву наведаў мяжу з Беларуссю. Як паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы, яго суправаджаў намеснік камандуючага Данатас Шкарнуліс.

Партугальскаму міністру расказалі пра працу памежнага загароджвання, праблемы, з якімі сутыкаюцца памежнікі.

Адзначаецца, што Партугалія дэлегуе ў Літву сваіх вайскоўцаў, якія выконваюць задачы па патруляванні паветранай прасторы. Акрамя таго, у Літве знаходзяцца партугальскія марскія пяхотнікі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны