КДК прымусіў баранавіцкае прадпрыемства легалізаваць самавольную паркоўку

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі ў ходзе праверкі ўстанавіў, што адно з прадпрыемстваў Баранавічаў самавольна арганізавала аўтамабільную паркоўку для работнікаў на землях агульнага карыстання і абмежавала ўезд на яе шлагбаумам.

Па патрабаванні КДК прадпрыемства легалізавала самавольна заняты ўчастак і пералічыла ў бюджэт 156,5 тысячы рублёў за права яго ўзаконьвання, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!