Фото: Владимир Блинов, «Ваяр»
У Беларусь з візітам прыбыла ваенная дэлегацыя Сіл інфармацыйнай падтрымкі Народна-вызваленчай арміі Кітая. Візіт працягнецца 22–25 ліпеня.
Кітайская дэлегацыя сустрэлася з прадстаўнікамі ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных сіл і галоўнага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Узброеных сіл Беларусі.
«Бакі абмеркавалі пабудову сістэм сувязі і кібербяспекі, мадэлі іх прымянення і меры па супрацьдзеянні кібератакам на інфармацыйныя сістэмы кіравання», — паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.