Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету пройдзе ў Варшаве 1-2 мая

У Варшаве 1-2 мая адбудзецца ўжо пятая па ліку Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Яе анансавалі ў Офісе Ціханоўскай. Яна збярэ прадстаўнікоў арганізацый, ініцыятыў і беларускай дыяспары з розных краін свету.

Удзельнікам канферэнцыі прапануецца:

  • абмеркаваць актуальныя перспектывы, выклікі і праблемы, якія цяпер стаяць перад беларускім грамадствам як за мяжой, так і ўнутры Беларусі;
  • выпрацаваць эфектыўныя практыкі ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва дыяспар па ўсім свеце;
  • разам папрацаваць над вырашэннем актуальных пытанняў і праблем;
  • актуалізаваць і падзяліцца паспяховымі практыкамі і напрацоўкамі беларускіх дыяспар.

Неўзабаве будзе адкрыта рэгістрацыя на канферэнцыю.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!