Место крушения. Фото: тг-каналы
Расійскі знішчальнік Су-57 разбіўся 23 ліпеня каля Звянігарада ў Маскоўскай вобласці.
Як паведамляе Міністэрства абароны РФ, катастрофа адбылася падчас узлёту. Пілот катапультаваўся.
«23 ліпеня гэтага года ў Маскоўскай вобласці падчас выканання ўзлёту пацярпеў аварыю вучэбна-баявы самалёт. Лётчык катапультаваўся, пагрозы яго жыццю няма. Самалёт упаў у бязлюднай мясцовасці, разбурэнняў на зямлі няма», — гаворыцца ў заяве ведамства.
Палёт выконваўся без боекамплекта. Папярэдняя прычына катастрофы — тэхнічная няспраўнасць.