Інсульт у Статкевіча здарыўся яшчэ 21 студзеня — «Радыё Свабода»

Галоўнае
Николай Статкевич. Фото: @maryna.adamovic

Палітык Мікалай Статкевіч перанёс інсульт 21 студзеня. Пра гэта піша «Радыё Свабода» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

У цяперашні час Статкевіч знаходзіцца ў сябе дома ў Мінску. У выніку перанесенага інсульту ў яго парушана маўленне.

Пра вызваленне палітвязня паведаміла сёння жонка палітвязня, Марына Адамовіч.

«Пакуль праблемы з маўленнем. У астатнім усё нармальна. Усё будзе добра», — напісала яна.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў асуджаны ў 2021 годзе па «справе Ціханоўскага» на 14 гадоў пазбаўлення волі, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У калоніі ён доўгі час знаходзіўся ў рэжыме інкамунікада.

Мікалай Статкевіч быў сярод 52 палітвязняў, якія былі вызвалены 11 верасня 2025 года. Усіх палітвязняў вывезлі ў Літву. Аднак Мікалай Статкевіч адмовіўся выязджаць, ён выбег з аўтобуса і застаўся на тэрыторыі Беларусі. Некалькі гадзін ён знаходзіўся паміж двума пунктамі пропуску, пазней яго вывезлі людзі ў масках.

Пазней СМІ атрымалі інфармацыю, што Мікалай Статкевіч зноў знаходзіцца ў турме ў Глыбокім, аднак афіцыйна яна не была пацверджана. Марына Адамовіч падала ў міліцыю заяву аб яго знікненні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны