Пасля таго як стала вядома, што беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком МЗС Максімам Рыжанковым не змагла атрымаць візы ў ЗША, каб прыняць удзел у інаўгурацыйным пасяджэнні Савета міру 19 лютага, у беларускім экспертным асяроддзі з’явіліся розныя версіі прычын адмовы. У тым ліку назыўся недастатковы ўзровень прадстаўніцтва мінскага рэжыму.
Нагадаем, першапачаткова запрашэнне ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа наведаць Вашынгтон атрымаў асабіста Аляксандр Лукашэнка.
Reform.news вывучыў групавое фота ўдзельнікаў саміту і вызначыў, хто менавіта прадстаўляў краіны-ўдзельніцы. Далёка не ўсе на фатаграфіі з’яўляюцца кіраўнікамі сваіх дзяржаў.

- Прабова Субіянта, прэзідэнт Інданезіі
- Джаррах Джабер аль-Ахмед ас-Сабах, міністр замежных спраў Кувейта
- Хаўер Мілей, прэзідэнт Аргенціны
- Мікалай Младэнаў, Вярхоўны прадстаўнік па Газе
- Шаўкат Мірзіёеў, прэзідэнт Узбекістана
- Насер Бурыта, міністр замежных спраў Марока
- Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Казахстана
- Абдула ібн Заід Аль Нахаян, міністр замежных спраў ААЭ
- Хамад ібн Іса Аль Халіфа, кароль Бахрэйна
- Стыў Уіткаф, спецыяльны пасланнік ЗША на Блізкім Усходзе
- Хун Манет, прэм’ер-міністр Камбоджы
- Нікол Пашынян, прэм’ер-міністр Арменіі
- Джэй Дзі Вэнс, віцэ-прэзідэнт ЗША
- Эдзі Рама, прэм’ер-міністр Албаніі
- Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША
- Мустафа Мадбулі, прэм’ер-міністр Егіпта
- Марка Рубіа, дзяржаўны сакратар ЗША
- Мухамед бін Абдуррахман Аль Сані, міністр замежных спраў Катара
- Сьюзан Уайлс, кіраўніца апарата Белага дома
- Гідэон Саар, міністр замежных спраў Ізраіля
- Джарэд Кушнер, зяць Дональда Трампа
- Аляксандра Хіл Тынака, міністр замежных спраў Сальвадора
- Ільхам Аліеў, прэзідэнт Азербайджана
- Шахбаз Шарыф, прэм’ер-міністр Пакістана
- Вьоса Османі-Садрыу, прэзідэнт Рэспублікі Косава
- Айман Сафадзі, міністр замежных спраў Іарданіі
- Санцьяга Пенья, прэзідэнт Парагвая
- Адэль аль-Джубейр, дзяржаўны міністр па замежных справах Саудаўскай Аравіі
- То Лам, генеральны сакратар ЦК Кампартыі В’етнама
- Віктар Орбан, прэм’ер-міністр Венгрыі
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
