6 красавіка міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін сустрэўся з генеральным сакратаром АДКБ Таалатбекам Масадыкавым.
Хрэнін азнаёміў Масадыкава з бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкай ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі, а таксама праінфармаваў пра асноўныя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, запланаваныя на тэрыторыі Беларусі ў гэтым годзе: камандна-штабное вучэнне з Міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства-2026», спецыяльнае вучэнне з сумесным фарміраваннем РХБ абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ «Бар’ер-2026».
«Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць узаемадзейнічаць па ўсіх напрамках, накіраваных на развіццё ваеннай складовай Арганізацыі і шукаць новыя пункты судакранання пры ўзаемадзеянні з іншымі міжнароднымі арганізацыямі, такімі як: СНД, ШАС», — паведамляе Мінабароны Беларусі.
Масадыкаў таксама сустрэўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам і дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам.

